Новая лекцыя Лятучага «Каліноўскі ў Менску»
- 18.11.2015
- Лекцыі

- усе зацікаўленыя
- Мінск
- 18 лістапада 2015
- беларуская, руская
- 19.11.2015
- fly-uni.org
Лятучы ўніверсітэт ізноў запрашае на адкрытую лекцыю Алега Дзярновіча «Каліноўскі ў Менску: старажытны горад, “сялянскі правадыр” і пачаткі беларускага кінематографу. Як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй?»
Сустрэча адбудзецца 18 лістапада, пачатак а 18.30.
Для нас сюжэты з Каліноўскім, савецкім кінафільмам і старажытнай вуліцай павучальныя – усё ў нашай гісторыі звязана. І той, хто паспрабуе з яе выкінуць нейкую частку, рызыкуе абваліць увесь дом. Прынамсі, наша памяць з гэтым не пагодзіцца. Ці пагодзіцца?
Пра тое, як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй, Лятучы прапануе паразважаць разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам.
Слухачоў просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца сустрэчы будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.