Новая праграма ад IBB і амбасады ФРГ

231

Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў IBB сумесна з Амбасадай ФРГ у Беларусі запрашае журналістаў беларускіх СМІ на адукацыйны курс «Сацыяльная журналістыка: стандарты, падыходы і прыёмы ў асвятленні жыцця грамадства».

Перыяд — з траўня па кастрычнік 2016 года.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты нацыянальных і рэгіянальных СМІ, як дзяржаўных, так і недзяржаўных.

Удзельнікі атрымаюць:

  • крэатыўныя ідэі ў пошуку новых тэмаў;
  • агляд новых тэндэнцый у сферы прафесійных стандартаў журналістыкі і патэнцыялу беларускіх СМІ ў асвятленні сацыяльных інавацый;
  • тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па падрыхтоўцы і пабудове структуры сацыяльнага інтэрв’ю, рэпартажа, аналітычнага артыкула, нарыса;
  • актуальны інструментарый для прымянення этычных стандартаў і падвышэння якасці журналісцкіх матэрыялаў.

Форма і інструменты навучання:

  • прэзентацыі і выступленні экспертаў, дыскусіі;
  • праца ў малых групах і практыкумы;
  • ролевые гульні;
  • індывідуальныя кансультацыі;
  • знаёмства з лепшымі сацыяльнымі праектамі ў Беларусі і за мяжой.

Курс разлічаны на перыяд з траўня на кастрычнік і ўключае 4 двухдзённыя семінары-трэнінгі з удзелам беларускіх і нямецкіх экспертаў па тэмах:

  • стандарты сучаснай журналітыкі;
  • як даступна і цікава пісаць на сацыяльную тэматыку;
  • новый тэмы і ракурсы ў сацыяльнай журналістыцы;
  • журналісцкая адказнасць;
  • доступ да інфармацыі.

Пасля кожнага з семінараў-трэнінгаў удзельнікам давядзецца цягам месяца прымяніць атрыманыя веды да навыкі на практыцы і падрыхтаваць матэрыялы па тэме модуля для свайго СМІ.

Заняткі будуць праходзіць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў адзін раз на месяц (чацвер-пятніца).

Дзве з чатырох сесій будуць праходзіць у рэгіёнах, курс завершыцца адукацыйнай паездкай у Кіеў для самых актыўных удзельнікаў.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у курсе бясплатны. Усе выдаткі на проезд, пражыванне і харчаванне пераймаюць арганізатары.

Для ўдзелу неабходна даслаць запоўненую анкету, якую можна спампаваць на сайце.

Дэдлайн — 6 траўня 2016 года.

З пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +375 (17) 207 49 72 альбо на е-адрас pr@ibb.by.

 

Глядзіце таксама: