Новая праграма ад SYMPA і ЕГУ

Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання SYMPA сумесна з дэпартаментам сацыяльна-палітычных навук ЕГУ абвяшчае набор на анлайн-курс “Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі”.

Курс складаецца з 6 тэмаў, актуальных для вывучэння сучаснага дзяржаўнага кіравання і публічнай палітыкі:

  • уводзіны ў сучаснае дзяржаўнае кіраванне;
  • рэформы “Новы палітычны мэнэджмент”;
  • публічная палітыка: тэарэтычныя і практычныя падыходы;
  • дзяржаўная служба: накірункі рэформаў;
  • празрыстасць дзяржаўнага кіравання, этыка і барацьба з карупцыяй.

Працягласць курсу – 12 тыдняў. Мовы – руская і беларуская.

Удзельнікі будуць працаваць пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, чытаць рэкамендаваныя артыкулы, удзельнічаць у анлайн-дыскусіях асноўных канцэпцый. Заняткі будуць праходзіць у сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle.

Удзельнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікаты SYMPA і ЕГУ.

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць на е-адрас info@sympa-by.eu наступную інфармацыю:

  • імя і прозвішча лацінкай (як у пашпарце);
  • кантактную інфармацыю (адрас электроннай пошты);
  • кароткае абгрунтаванне, чаму вы жадаеце ўзяць удзел.

Дэдлайн – 1 чэрвеня 2016 года.