Новая вясна – новыя стыпендыі GFPS

GFPS прапануе студэнтам бакалаўрыяту і магістратуры стыпендыі на зімні семестр 2017-2018 навучальнага года.

Стыпендыя разлічана на семестр навучання ў адным з універсітэтаў Нямеччыны з кастрычніка 2017-га па люты 2018 года.

Для гэтага неабходна:

  • добра валодаць нямецкай мовай;
  • весці актыўную сацыяльную дзейнасць;
  • мець добрыя вынікі ў навучанні;
  • цікавіцца нямецкай культурай, палітычнай сістэмай, навукай.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • быць студэнтам беларускай ВНУ;
  • на момант пачатку стыпендыі скончыць не менш за 4 семестры ў РБ.

Ступендыя ўключае падтрымку і ментарства кожнага студэнта, дапамогу з пошукам інтэрната, афармленнем дакументаў у нямецкім універсітэце, поўнае фінансаванне жыцця ў Германіі, аплату візавых і ўніверсітэцкіх збораў.

Як падацца

Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы.

Задаць пытанні можна па е-адрасе Belarus@gfps.org.

Дэдлайн – 22 красавіка 2017 г.