#neuLAND: новая стыпендыяльная праграма ў Нямеччыне

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны сумесна з Еўрапейскай акадэміяй Берліна запрашае студэнтаў і маладых спецыялістаў да ўдзелу ў праграме стажыровак #neuLAND ў Нямеччыне.

Працягласць праекта – 4 тыдні. Перыяд – 30 верасня – 29 кастрычніка.

Колькасць удзельнікаў – 24.

У праграме:

  • падрыхтоўчы семінар у Берліне;
  • падарожжа па Нямеччыне;
  • заключны семінар у Берліне.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 20 да 28 гадоў;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • краіны пражывання: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Расія ці Ўкраіна.

Неабходныя дакументы:

  • CV;
  • матывацыйны ліст (максімум 3000 знакаў без прабелаў);
  • апісанне ідэі праекта, які кандыдат плануе рэалізаваць напрыканцы стажыроўкі (максімум 3000 знакаў без прабелаў), разам з адказамі на наступныя пытанні:
  1. What is your concrete project idea?
  2. What is the social impact of the project?
  3.  What persons are the target group(s) of the project?
  4. How would your organise the implementation of the project?
  5. How do you percieve your role in society?

Дакументы трэба даслаць на паштовую скрыню cr@eab-berlin.eu, European Academy Berlin (subject), Ms Claudia Rehrs

  • +49 308 959 5137,
  • 46/48 Bismarckallee, D-14193 Berlin.

Дэдлайн для заявак – 29 ліпеня 2016 г.