Новы цыкл семінараў ад IBB

Дортмундскі і Мінскі міжнародныя адукацыяныя цэнтры сумесна з Гістарычнай майстэрняй імя Левіна запрашаюць да ўдзелу ў цыкле семінараў “Метады гістарычнай адукацыйнай працы на базе мемарылаў, музеяў, гістарычных праектаў“.

Курс складаецца з 4 двухдзённых семінараў. Першы пройдзе 5-6 лістапада, тры наступныя – у снежні і заключны – вясной 2016 года.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • супрацоўнікі мемарыялаў, музеяў, гістарычных праектаў;
  • настаўнікі і іншыя мультыплікатары, якія займаюцца названай тэмай.

Тэматыка – Вялікая Айчынная вайна, Халакост у Беларусі, акупацыя Беларусі, лагер смерці Трасцянец.

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць анлайн-заяўку.

Дэдлайн – 26 кастрычніка 2015 г.

З усімі падрабязнасцямі можна пазнаёміцца тут.