Нямецка-беларуская летняя школа

Інстытут нямецкіх даследаванняў БДУ запрашае актыўных удзельнікаў на міжнародную летнюю школу “Беларусі паміж Еўразвязам і Расіяй”, якая адбудзецца з 6 па 19 жніўня 2018 года. На летняй школе будуць вывучацца аспекты гістарычнага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі, узаемаадносіны краіны з Еўразвязам і Расіяй.

У праграме школы: 

  • лекцыі і семінары з нямецкімі і беларускімі экспертамі
  • экскурсіі ў Магілёў і Гродна
  • разнастайная культурная праграма
  • міжкультурны дыялог паміж беларускімі і нямецкімі ўдзельнікамі

Працоўныя мовы школы: нямецкая і ангельская

Кошт удзелу для беларускіх удзельнікаў: 50 рублёў

Падрабязная інфармацыя пра школу і форма заяўкі тут

Дэдлайн: 22 ліпеня