“Нямецкія” лекцыі ад ECLAB

277

ECLAB запрашае на дзве лекцыі ад нямецкіх экспертаў.

Першая сустрэча з доктарам Рэнатай Бушман адбудзецца 22 лістапада а 19:00. На ёй удзельнікі паслухаюць і абмяркуюць тэму запісу мастацкай падзеі і суадносінаў перфаматыўнага мастацтва ды відэа. Падрабязней пра яе можна пачытаць па спасылцы.

Другая лекцыя “Копія і цытата” ад драматурга і куратара Аляксандра Керліна адбудзецца 25 лістапада а 19:00. Ён распавядзе пра тое, як сёння тэатр можа выказвацца пра медыі, як мусіць выглядаць практыка крытыкі выяў, ідэй і наратываў на фоне радыкальных зменаў як выніку ўплыву сацыяльных сетак і дыгіталізацыі медыйнага гарызонту. Падрабязней чытайце па спасылцы.

Лакацыя – Галерэя TUT.by.