«(Не) бачу, (не) чую, (не) гавару»: трэнінгі пра мову варожасці

MAKEOUT запрашае на серыю трэнінгаў, прысвечаных гендэрнай адчувальнасці і мове варожасці ў мэдыя, “(Не) бачу, (не) чую, (не) гавару”.

Калі: 16-17 снежня 2017 года.
Дзе: Мінск.

Праграма:

16 снежня, 13:00 – 18:00

  • Public-talk з Elena Kostyuchenko («Новая Газета», Расія)
  • Кава-брэйк
  • Прэзентацыя «Канвеер стэрэатыпаў: гендар, сексуальнасць і мова варожасці ў электронных медыя Беларусі»
  • Дыскусія «Словы і сэнсы»

17 снежня, 12:30 – 19:00

  • Варкшоп «Мова варожасці: зона маёй адказнасці»
  • Прэзентацыя інтэрактыўнага дакументальнага фільма «Слова» (Svetlana Zakharova, Расія)

Да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто піша альбо рэдагуе тэксты, працуе у мэдыя альбо проста хоча, каб вакол стала меней вербальнага гвалту.

Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны. Але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Адрас месца правядзення варкшопа будзе дасланы пасля рэгістрацыі.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.