Не дазволь молату апусціцца!

Iнстытут палiтычнай экалогii (IPE) запрашае кандытатаў на сваю стыпендыяльную праграму па падтрымке даследаваннняў  ў пераадольваннi сучасных сацыяльных, палiтычных i экалагiчных выпрабаванняў.

Выбраныя стыпендыяты правядуць 6 месяцаў у IPE, каб правесцi свае даследаваннi ў рамках стыпендыяльнай праграмы.

Мэтавыя групы:

Стыпендыi адкрытыя для ўсiх акадэмiчных дысцыплiн. Тым не менш, праектныя прапановы павiнны суадносiцца з адным з прыярытных намрамкаў IPE на 2016 год:

  • дэгрэс (degrowth);
  • партысіпатыўнае кіраванне;
  • TTIP.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • скончаная другая ступень навучання (магiстр цi эквiвалент);
  • высoкая кампетэнцыя ў пiсьмовай i вуснай ангельскай мову;
  • матывацыя ў пераадольваннi сучасных праблем палітычнай экалогіі.

Фінансавыя ўмовы:

Студэнты будуць кожны месяц атрымоўваць стыпендыю у памеры 800 еўра на пакрыццё выдаткаў на жыллё, харчаванне, транспарт, медыцынскую страхоўку i iнш.

Як падацца:

Заяўкi на ангельскай мове дасылаюцца на адрас fellowship@ipe.hr (тэма: прозвiшча кандыдата i выраз «Junior Fellowship Application»).

Пакет дакументаӯ:

  • Прапанова даследчага праекта;
  • CV;
  • Cпiс публiкацый (акадэмiчных i/альбо па тэматыцы сацыяльнай дзейнасцi);
  • Два рэкамендацыйных лiсты;
  • Кантакты (тэлефон, skype).

Дэдлайн падачы заяўкі – 5 лютага 2016 года.

Пачатак праграм – 4 красавiка i надалей.

Больш дакладную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.