Не марнуем час, а спаўняем мары. У Нямеччыне!

Таварыства нямецкіх студэнтаў GFPS e.V. зноў распачынае прыём заявак на семестровую стыпендыю ў адным з універсітэтаў Нямеччыны.

Тэрмін фінансавай падтрымкі – кастрычнік 2016 – люты 2017 (зімовы семестр).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • студэнты (мінімальна трэці курс да пачатку стыпендыі) ды магістранты беларускіх вну;
  • беларускае грамадзянства;
  • добрае валоданне нямецкай мовай;
  • заангажаванасць у грамадскім, сацыяльным і культурным жыцці Беларусі;
  • неблагія поспехі ў навучанні;
  • жаданне пазнаёміцца з нямецкімі культурай і грамадзянствам.

Фінансавыя ўмовы:

GFPS кампенсуе выдаткі на вучобу, візу, медыцынскую страхоўку і часткова на транспарт. Таксама студэнты будуць штомесяц атрымліваць стыпендыю.

Падаць заяўку можна толькі анлайн.

Дэдлайн – 30 красавіка 2016 г.

За дадатковымі пытаннямі звяртайцеся па адрасу belarus@gfps.org.