Неабыякавым да праблем вёскі варта з’ездзіць у Арменію

New Faces запрашаюць да ўдзелу ў моладзевым абмене “Rural but Crucial”.

Калі: 12-21 чэрвеня 2017 года.
Дзе: Арменія.

Да ўдзелу запрашаюцца 5 удзельнікаў (4+1 лідар групы).

Сёння развіццё вёскі ў большой ступені, чым раней, звязана з прадпрымальніцтвам. Сельскае прадпрымальніцтва мае вялікі патэнцыял як працадаўца. Прамоўцыя прадпрымальніцтва сярод моладзі ў сельскай мясцовасці можа быць выкарыстана як інструмент супраць беспрацоўя. Моладзевы абмен запрашае тых, хто зацікаўлены авалодаць гэтым інструментам і даведацца больш пра магчымасці прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці, а таксама яго моцныя бакі і выгоды.

У абмене будзе ўдзельнічаць 40 маладых людзей з 8 краін.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • зацікаўленасць у развіцці сельскай мясцовасці;
  • гатоўнасць да персанальных і сацыяльных выклікаў;
  • зацікаўленасць у прадпрымальніцтве і самазанятасці;
  • добра валоданне ангельскай (на ўзроўні камунікацыі).

Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 170 еўра. Пражыванне і харчаванне цалкам забеспечваюцца арганізатарамі.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 20 сакавіка 2017 года.