Нефармальная адукацыя: варкшоп у Баранавічах

Арганізацыя “Крытычнае мысленне” запрашае на варкшоп па нефармальнай адукацыі ў Баранавічах.

Калі: 23 снежня, 16.00.
Дзе: 1-ы Завулак Аховы, 18, 2-гі паверх, офіс 26.

Мэта варкшопу – заклікаць удзельнікаў крытычна паглядзець на існуючую сістэму адукацыі і паразважаць над тым, што значыць вучыць і вучыцца неаўтарытарна. Што такое нефармальная адукацыя? Ад каго залежыць поспех нефармальнай адукацыі? Што чалавек ведае пра тое, як адбываецца яго ўласны працэс навучання? Як дапамагчы розным людзям дасягнуць сваіх навучальных мэтаў у адной групе? Якія асноўныя задачы і прыёмы маюць фасілітатары нефармальнай навучання?

Арганізатары заклікаюць запоўніць невялічкую анкету – гэта дапаможа фасілітатарке падрыхтаваць практыкаванні ў адпаведнасці з інтарэсамі ўдзельнікаў і ўдзельніц.

Колькасць месцаў абмежавана, таму гэты ж апытальнік будзе служыць гарантам рэгістрацыі на мерапрыемства.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.