Нефармальны падыход у фармальнай сістэме: трэнінг для адукатараў
- 03.02.2017
- Трэнінгі

301
- адукатары, моладзевыя работнікі, трэнеры EVS
- дыстанцыйна, Нямеччына, Расія
- 18 сакавіка - 31 ліпеня 2017 года
- ангельская
- 17.02.2017
- salto-youth.net
Адукатараў запрашаюць на першы з серыі доўгатэрміновых трэнінгаў па нефармальнай адукацыі — «inFormal-COACHING».
Працягласць: 18 сакавіка — 31 ліпеня 2017 года. Месца: Расія, дыстанцыйна, Нямеччына.
Мэта праграмы — дазволіць удзельнікам убачыць шляхі інтэгравання нефармальнага падыходу ў фармальную адукацыю.
Праграма:
- дзве стацыянарныя сустрэчы — напачатку і напрыканцы праекту: першая — 18-26 сакавіка ў Растове, Расія, другая — ліпень у Ваймары, Нямеччына;
- практычная дыстанцыйная фаза з анлайн-курсамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца грамадзянінам адной з праграмных краін (Беларусь уключна);
- досвед — моладзевыя работнікі, трэнеры, праектныя менеджэры, ментары EVS, адукатары;
- пажаданы працоўны профіль — уладкаванасць у сферы фармальнай адукацыі;
- добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная);
- магчымасць удзельнічаць у абедзвюх сустрэчах, а таксама ў анлайн-фазе.
Фінансавыя ўмовы
Аргаізатары пакрываюць выдаткі на праезд (для беларусаў — да 275 еўра на кожнае з падарожжаў), візу, пражыванне і харчаванне. Кошт удзелу — па 50 еўра за кожнае са станцыянарных мерапрыемстваў.
Дэдлайн падачы заяўкі — 17 лютага 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Глядзіце таксама: