(Не)канферэнцыя EdCamp Belarus чакае настаўнікаў і настаўніц
- 20.08.2019
- Канферэнцыі

- настаўнікі і настаўніцы
- Мінск
- 12-13 кастрычніка 2019 года
- беларуская і руская
- 22.09.2019
- edcamp.by
12-13 кастрычніка адбудзецца Трэцяя (не)канферэнцыя для школьных настаўнікаў EdCamp Belarus, якая збярэ звыш 200 удзельнікаў. Месца правядзення: Мінск, Imaguru.
EdCamp – гэта адзін з папулярных фарматаў канферэнцый у настаўніцкай супольнасці, упершыню апрабаваная ў 2010 г. ў ЗША. У 2017 г. Беларусь стала 26-ай краінай свету, на якую пашырылася эдкэмп-супольнасць. Эдкэмп як фармат дазваляе самім удзельнікам прапаноўваць і выбіраць тэмы. Арганізатары ладзяць шэраг дыскусій і майстар-класаў ад беларускіх і замежных экспертаў, але большасць зместу мерапрыемства прапануюць і вызначаюць самі ўдзельнікі, галасуючы за найбольш упадабаныя тэмы з прапанаваных калегамі.