Неспадзяванка: вандроўнікі па Афрыцы прыйдуць на Жывую бібліятэку

У нас ёсць шмат стэрэатыпаў пра тое, што адбываецца ў Афрыцы, як там жывуць людзі, чым яны займаюцца, харчуюцца і гэтак далей. Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу, дзе вы атрымаеце адказы на гэтыя пытанні і разбурыце свой чарговы стэрэатып.

Калі: 12 красавіка, 18:00 – 20:00.
Дзе: летняя тэраса бара “Графіці, завулак Калініна, 15, Мінск.

Рамі Булліта і яе калегі з International Teacher training college (DNS, Данія) адправіліся напачатку лістапада 2016 года ў адукацыйную вандроўку па Заходняй Афрыцы. Паехалі туды на старым аўтобусе, які перабудавалі ў свой дом на наступныя чатыры месяцы. Яны пераадолелі больш за 15 000 кіламетраў, наведалі пяць краін (Марока, Маўрытанію, Сенегал, Гвінею-Бісаў і Гамбію), сустрэлі тысячы людзей і даведаліся шмат новага.

Вандроўнікі кажуць: “Мы выхадцы з Усходняй Еўропы (Літвы ды Латвіі), якія з дзяцінства чулі, як кепска ў Афрыцы”. Аднак у гэтай паездцы мы ўбачылі і зразумелі, што ў Афрыцы магчыма атрымаць вельмі шмат добрых урокаў. Менавіта гэтымі ўрокамі мы і хацелі б падзяліцца з вамі”.

Мова прэзентацыі: руская і часам ангельская (з перакладам).

Уваход вольны без папярэдняга запісу і рэгістрацыі! Проста на месцы купіце ў бары які-небудзь напой альбо ежу. Такім чынам вы зможаце сказаць месцу правядзення “дзякуй!”.

Калі ў вас узніклі пытанні, вы можаце звязацца з арганізатарамі ў сацыяльных сетках супольнасці Жывая Бібліятэка ў ВК альбо FB, а таксама напісаць на пошту human.library.belarus@gmail.com.