Неверагодна, але ж факт: летняя школа 2020 у Ісландыі

Youth Time International Movement запрашае да ўдзелу ў міжнароднай летняй школе, тэма якой – “Навыкі будучыні для ўстойлівасці на працоўным месцы”.

Калі: 10-15 жніўня 2020 года.
Дзе: Рэйк’явік, Ісландыя.

Летняя школа арганізуецца ў партнёрстве з Універсітэтам Ісландыі і адміністрацыяй гораду Рэйк’явік. Яна збярэ прыкладна 90 удзельнікаў, экспертаў і трэнераў з усяго свету, каб знайсці ідэі і рашэнні для шматлікіх пытанняў, рэлевантных для моладзі.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 35 гадоў (грамадзянства не мае значэння), якія выдатна валодаюць ангельскай мовай, з’яўляюцца студэнтамі магістратуры альбо аспірантуры, сацыяльнымі прадпрымальнікамі, маладымі прафесіяналамі ў сваёй галіне, зацікаўленыя ў тэме навыкаў будучыні і якія маюць досвед у сацыяльным альбо проста бізнэсе, сацыяльным актывізме, адукацыі, даследаваннях і г.д.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 200 еўра (з пражываннем) ці 150 еўра (без пражывання). Гэтая сума пакрывае адукацыйную праграму, харчаванне і экскурсію. Выдаткі на праезд і візу пераймаюць самі ўдзельнікі.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць аплікацыйную форму, далучыць сваё CV і запісаць відэа на адну хвіліну (на ангельскай мове), якое адкажа на наступныя пытанні:

  • What is your motivation for applying for the Future Skills International Youth Summer School?
  • How do you see the possible involvement of the young people of the development Future Skills for Workplace Sustainability?
  • How do you plan to use the knowledge and skills gained during the Summer School?

Дэдлайн – 30 траўня 2020 года.

Падаць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы.