Незабыўны валанцёрскі праект у Партугаліі

Моладзевы адукацыйны цэнтр “Fialta” шукае валанцёраў на доўгатэрміновы праект у Партугаліі.

Перыяд: ліпень/жнівень 2017 – ліпень/жнівень 2018 гг.
Месца: Арракелаш (85 км ад Лісабона), Партугалія.

У праекце будуць удзельнічаць валанцёры з 7 краін: Арменіі, Беларусі, Македоніі, Румыніі, Турцыі, Чэхіі, Эстоніі. Яны будуць жыць у мясцовай супольнасці і дапамагаць дзецям знайсці кантакт са сталымі людзьмі. Удзельнікі таксама будуць працаваць з мясцовымі валанцёрамі з арганізацыі “Н2О“.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 гадоў;
  • валоданне ангельскай і матывацыя да вывучэння партугальскай (афіцыйная мова праекту);
  • зацікаўленасць тэматыкай.

Каб стаць валанцёрам, неабходна даслаць сваё CV і матывацыйны ліст на е-адрас vikamakey@gmail.com. Дакументы мусяць быць аформленыя на дзвюх мовах: беларускай/рускай і ангельскай.

Больш падрабязнасцей можна адшукаць па спасылцы.

Дэдлайн – 15 траўня 2017 года.