Незвычайны ракурс навучальнай сесіі

Некамерцыйная арганізацыя Youth and Environment Europe запрашае да ўдзелу ў навучальнай сесіі “Даследванне гендарнай роўнасці ў экалагічных праектах”.

Калі: 5-12 сакавіка 2017 года.
Дзе: Еўрапейскі моладзевы цэнтр, Францыя.

Мэта семінару – даследаць тэму гендарнай роўнасці і гендарнай рэтраспектывы моладзевых праектаў і шляхі таго, як да гэтай тэмы звяртаюцца ў працы экалагічных моладзевых арганізацый.

Удзельнікі будуць дзяліцца станам гендарных праблем і пытанняў у розных еўрапейскіх краінах, а таксама досведам працы з імі, даведаюцца больш пра гендарны мэйнстрым, асабліва ў моладзевай працы, распавядуць пра ўласны досвед у арганізацыі экалагічных праектаў і даследуюць іх з розных гендарных перспектыў, папрацуюць над шляхамі таго, як экапраекты могуць вырашаць гендарныя пытанні.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 50 еўра. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і вегетарыянскае харчаванне. Выдаткі на візу і падарожжа пакрываюцца цалкам.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 19 снежня 2016 года.