Ok, Google, што такое лічбавыя правы? Трэнінгі ў Гомелі і Гародні

Human Constanta запрашае ўсіх зацікаўленых на трэнінгі па лічбавых правах.

Дзе і калі: 1 снежня ў Гомелі, 8 снежня ў Гародні.

Удзельнікі даведаюцца:

  • што такое лічбавыя правы чалавека і чаму гэта на самой справе важна;
  • у чым палягае баланс свабоды і бяспекі ў інтэрнэце (цэнзура, ананімнасць і г.д.);
  • ці магчыма прыватнасць у інтэрнэце і навошта патрэбна ананімнасць;
  • што такое “лічбавая дзяржава” і як можна кантраляваць урад і ўплываць на яго рашэнні.

Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Больш падрабязнасцей пра імпрэзу ў Гомелі тут, у Гародні тут.