Onebeat 2018: праграма абмену для музыкаў у ЗША

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае прыём заявак на OneBeat 2018 – праграму абмену для музыкаў i iнкубатар творчага сацыяльнага прадпрымальніцтва, дзе інавацыйныя музыкі са ўсяго свету запускаюць сумесныя праекты, якія павінны зрабіць станоўчы ўплыў на мясцовыя і глабальныя супольнасці.

Калі: 12 верасня – 14 кастрычніка 2018 года.
Дзе: ЗША.

Удзельнікі праграмы змогуць на працягу 1 месяца ствараць, запісваць і выконваць музычныя творы. Праграма дазваляе ствараць арыгінальныя матэрыялы і рэалізаваць новыя музычныя ідэі ва ўласных праектах.

Удзельнікі адправяцца ў гастрольны тур для выканання кампазіцыяў перад шырокай амерыканскай аўдыторыяй у супрацоўніцтве з мясцовымі музыкамі, зладзяць варкшопы для моладзі. На апошнім этапе праграмы ўдзельнікі падзеляцца планамі на будучыню – па развіцці праектаў у іх родных краінах, па ўмацаванні сеткі сацыяльных прадпрыемстваў у галіне музыкі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходжанне з адной з праграмных краін (Беларусь уключна);
  • узрост ад 19 да 35 гадоў цягам усёй праграмы;
  • валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў, уключна з падарожжам і пражываннем. Таксама прадугледжана фінансаванне паўсядзённых выдаткаў і ганарар у памеры 500 даляраў ЗША.

Дэдлайн падачы заяўкі – 9 лютага 2018 года.

З дадатковымі пытаннямі, калі ласка, звяртайцеся на гэтую старонку або лістуйце на е-mail 1beat@foundsoundnation.org.