OpenCon кліча ў Берлін
- 18.07.2017
- Канферэнцыі
- маладыя прафесіяналы, студэнты
- Нямеччына
- 11-13 лістапада 2017
- ангельская
- 01.08.2017
- opencon2017.org
Штогадовая канферэнцыя OpenCon запрашае маладых даследчыкаў і студэнтаў з усяго свету на сустрэчу ў Берлін.
Калі: 11-13 лістапада 2017 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.
Мэта OpenCon – стварыць аб’яднанне лідараў наступнага пакалення, якія жадаюць прасоўваць адукацыю і даследаванні ў сваіх краінах.
OpenCon 2017 будзе складацца з семінараў, дыскусій, хакатонаў, прысвечаных Open Access, Open Education і Open Data. Удзельнікі атрымаюць навыкі ў ключавых сферах OpenCon, пазнаёмяцца з калегамі з розных краін свету і змогуць паразмаўляць з сусветнымі лідарамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам альбо маладым прафесіяналам у акадэмічнай сферы з розным досведам працы;
- мець ідэі для новых праектаў ды ініцыятыў;
- мець цікавасць да пазначаных тэмаў (Open Access, Open Education, Open Data).
Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-заяўку.
Фінансавыя ўмовы
Большасць запрошаных удзельнікаў атрымаюць поўнае ці частковае фінансаванне паездкі.
Дэдлайн – 1 жніўня 2017 года.