Па валанцёрства – у Данію

Чарговая порцыя магчымасцей валанцёрства па праграме EVS у Даніі.

Калі: 1 верасня 2018 – 31 жніўня 2019 года.
Дзе: Данія.

Патрабуюцца валанцёры для працы ў школах розных гарадоў Даніі. Кожны валанцёр будзе мець настаўніка і ментара, да якога можна будзе звярнуцца па дапамогу.

Напачатку ўсе валанцёры пройдуць адмысловы трэнінг, каб якасна выконваць сваю працу: дапамагаць настаўнікам у выкладанні прадметаў, якія адпавядаюць інтарэсам валанцёраў, кантактаваць з вучнямі і студэнтамі. У тэхналагічным універсітэце валанцёры стануць часткай аддзела па працы з замежнымі студэнтамі – будуць дапамагаць у рэалізацыі сэрвісаў для замежных студэнтаў.

Магчымасці:

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць асобы, якія не баяцца выступаць перад аўдыторыяй, жадаюць арганізоўваць мерапрыемствы і паляпшаць супрацоўніцтва паміж замежнымі студэнтамі і студэнтамі з Даніі;
  • валанцёр павінен быць паўналетнім, адкрытым і гатовым працаваць па ўласнай ініцыятыве і сумесна з персаналам праекта;
  • неабходна добра валодаць ангельскай мовай (умець пісаць і чытаць);
  • валанцёр павінен быць гатовым працаваць па выходных і вечарамі, жыць сярод моладзі.

Фінансавыя ўмовы

Усім валанцёрам будзе прадстаўлена месца жыхарства, таксама яны будуць харчавацца ў школьных сталовых. Апроч таго, штомесяц будуць выдавацца грошы на кішэнныя выдаткі.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 8 лютага 2018 года.