Пабудаваць будучыню ў Токіa

Моладзь з усяго свету ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў запрашаецца да ўдзелу ў моладзевым форуме IDYF2017.

Дзе: Токіa, Японія. Калі: 12 – 19 сакавіка 2017.

Тэма форуму 2017 году – “Пабудуй нашу будучыню”. Падчас форуму ўдзельнікі будуць падзелены на шэсць каманд, кожная з каторых будзе аналізаваць адзін з кейсаў і планаваць рашэнні. Кейсы:

  • швейная прамысловасць ў Бангладэш;
  • соевая прамысловасць у Бразіліі;
  • кветкавая прамысловасць у Кеніі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў;
  • не ўдзельнічаць раней у IDYFs;
  • свабодна валодаць ангельскай мовай для абмеркавання і прэзентацыі;
  • мець магчымасць прысутнічаць падчас усяго форуму.

Фінансавыя патрабаванні

Абраным кандыдатам трэба будзе заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 25,000 JPY, які пакрывае выдаткі на пражыванне, харчаванне, а таксама на транспарт падчас форуму. Ёсць магчымасць падаць заяўку на грашовую падтрымку, якая пакрывае выдаткі на самалёт і рэгістрацыйны ўнёсак. Каб атрымаць падтрымку, кандыдатам трэба запоўніць менавіта тую заяўку, якая прызначана дзеля гэтай мэты. Паспяховых кандыдатаў чакае Skype-інтэрв’ю.

Дэдлайн падачы заяўкі – 27 лістапада.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.