Пабудаваць шчыльнае супрацоўніцтва: семінар ад КАС

Рэгіянальны офіс фундацыі Конрада Адэнаўэра (Беларусь) запрашае 20 нямецкамоўных маладых выпускнікоў з краінаў Усходняга партнёрства на семінар у Вільню.

Калі: 7-10 снежня 2017 года.
Дзе: Вільня, Літва.

Мерапрыемства сфакусуецца на актуальных ведах пра стан Усходняга партнёрства, каб удзельнікі змаглі далучыцца да ўзмацнення ЎП у сваіх родных краінах і пабудаваць рэгіянальную грамадскую сетку на базе семінару.

Разам з дакладамі палітыкаў, навукоўцаў і практыкаў з краінаў Еўразвязу ўдзельнікі семінару атрымаюць магчымасць прэзентаваць стан і развіццё ЎП у сваёй краіне з уласнай перспектывы і абмяняцца меркаваннямі на гэты конт.

Тэмы семінару:

  • гістарычнае развіццё Ўсходняга партнёрства;
  • актуальные развіццё і стан праграм УП;
  • роля грамадзянскай супольнасці ва ЎП: удзел, перавагі, перспектывы;
  • значэнне ЎП з перспектывы Нямеччыны і ЕЗ;
  • даклады з краінаў УП праз удзельнікаў семінару: актуальныя выклікі ва ўсіх УП-краінах;
  • магчымасці супрацы, якая пяройдзе межы, сярод былых выпускнікоў нямецкіх і еўрапейскіх праграм.

Да ўдзелу запрашаюцца палітыкі, журналісты, эксперты ад няўрадавых арганізацый, а таксама маладыя навукоўцы, юрысты і эканамісты з краінаў Усходняга партнёрства.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • цікавасць да тэмы еўрапейскай інтэграцыі і Ўсходняга партнёрства;
  • грамадзянства Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы ці Ўкраіны;
  • узрост – да 35 гадоў;
  • заангажаванасць у дзейнасць (палітычнай) моладзевай арганізацыі, НДА, фундацыі, навуковай інстытуцыі / іншая грамадская заангажаванасць;
  • добрае валоданне нямецкай мовай (мінімум В2);
  • гатоўнасць да актыўнага ўдзелу ў семінары ў форме прэзентацыі ці дыскусіі.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд, а таксама пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 30 верасня 2017 года.

Падрабязнасці ёсць тут.