Пабудуй краіну, у якой будзеш жыць: конкурс эсэ

“Ліберальны клуб” запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў штогадовым інтэлектуальным конкурсе эсэ “Беларускае лега – 2017: пабудуй краіну, у якой будзеш жыць!”

Ты любіш Беларусь? Думаеш пра тое, як зрабіць нашу краіну самай паспяховай і камфортнай для жыцця, шчаслівай і сучаснай? Гатовы да адкрытай і плённай дыскусіі?

У цябе ёсць магчымасць выразіць сваё меркаванне па найбольш важных пытаннях развіцця краіны і выйграць каштоўныя прызы, а таксама запрашэнне на 3-дзённую школу.

Агульная тэма конкурсу ў 2017 годзе – “Што выбірае пакаленне незалежнай Беларусі?

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 9-11 класаў, навучэнцы срэднеспецыяльных устаноў, а таксама студэнты 1-3 курсаў ВНУ.

Тэмы, якія можна абраць для напісання эсэ:

  • Індывідуалізм ці калектывізм: чаму аддае перавагу беларуская моладзь?
  • Традыцыйныя беларускія каштоўнасці: як іх разумее пакаленне незалежнасці?
  • Заставацца ці з’язджаць: які выбар робіць сучасная моладзь?
  • Дзяржсектар, бізнэс ці грамадзянская супольнасць: у якіх сферах моладзь бачыць сваю будучыню?
  • Якое мастацтва цікавіць пакаленне незалежнай Беларусі і якія каштоўнасці яно нясе?
  • Што азначае быць багатым для пакалення, якое вырасла ў незалежнай Беларусі?
  • Каго можна назваць “героем нашага часу”?
  • Вышэйшая адукацыя: як адаптаваць яе да патрэбаў сучаснай моладзі?
  • Адкрыццё ўласнага бізнэсу ці праца на наймальніка: якія перавагі маладога беларуса на рынку працы?

Падзяліся сваімі думкамі па абранай тэме ў эсэ аб’ёмам 1000-1500 словаў. Эсэ можа быць напісанае на беларускай, руская ці ангельскай мове.

Пасля трэба даслаць яго да 21:00 1 сакавіка на е-адрас liberalclub2008@gmail.com.

Галоўныя крытэры, па якіх будуць вызначаць пераможца, – арыгінальнасць і аналітычная глыбіня. Вынікі конкурсу будуць вядомыя 25 сакавіка 2017 года.

Што атрымаюць пераможцы?

  • тры прызы за 3-е месца – навушнікі Sennheiser;
  • два прызы за 2-е месца – электронаня кніга Kindle;
  • адзін галоўны прыз за 1-е месца – iPad mini.

Аўтары 30 найлепшых эсэ атрымаюць запрашэнне на 3-дзённую школу, якая адбудзецца ў Мінску напачатку красавіка. Выкладчыкамі стануць вядомыя ў Беларусі і за мяжой палітолагі, эканамісты, сацыёлагі, культуролагі, спецыялісты па міжнародных дачыненнях і праве.

З усімі пытаннямі пішыце на liberalclub2008@gmail.com.