«Пабудуй краіну, у якой будзеш жыць»

“Ліберальны клуб” запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў конкурсе эсэ “Беларускае LEGO-2016: пабудуй краіну, у якой будзеш жыць!” 

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • вучні старэйшай школы;
  • студэнты сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў;
  • студэнты 1-3 курсаў.

Вы любіце Беларусь? Думаеце аб тым, як зрабіць нашу краіну самай шчаснай і камфортнай для жыцця, самай шчаслівай і сучаснай? Тады ў вас ёсць магчымасць прадставіць свае думкі і веды, а таксама атрымаць карысныя прызы і запрашэнне на трохдзёўнную экспертную школу.

Сёлета агульная тэма конкурсу — «Беларускі шлях: 25 гадоў незалежнасці».

Што трэба зрабіць?

Выбраць адну з пералічаных тым, якая вам найбольш цікавая і блізкая:

  • Палітычная сістэма Беларусі: мы знайшлі сваю суверэнную мадэль ці ўсё яшчэ знаходзімся ў пераходным перыядзе?
  • Чым знешняя палітыка суверэннай Беларусі адрозніваецца ад знешняй палітыкі краін-суседак?
  • Эканоміка Беларусі ў канцы XX і пачатку XXI стагоддзя: знайдзі 10 адрозненняў.
  • У чым адрозненне эканамічнай мадэлі нашай краіны ад суседніх краін?
  • Ці з’явіўся ў Беларусі свой прыватны бізнес або засталіся толькі камерсанты з «хвацкіх 90-х»?
  • Папулярызацыя беларускай мовы, культуры, гісторыі: ці ўсё правільна робіцца ў суверэннай Беларусі?
  • Кім з’яўляецца сучаснае пакаленне незалежнай Беларусі: еўрапейцамі, нашчадкамі СССР ці часткай рускага свету?
  • На якой нацыянальнай ідэі вырасла і дасягнула паўналецця незалежная Рэспубліка Беларусь?
  • Карупцыйная пагроза: міф ці рэальнасць для суверэннай Беларусі?
  • Сацыяльная палітыка: як развіваюцца адносіны паміж дзяржавай і грамадствам у сучаснай Беларусі?

Прэзентуйце свае думкі па абранай тэме ў выглядзе эсэ аб’ёмам 1000-1500 слоў. Зрабіць гэта можна на беларускай, рускай або ангельскай мовах. Пасля чаго неабходна даслаць яго на адрас liberalclub2008@gmail.com.

Якія прызы вы атрымаеце?

Кампетэнтнае журы ў асобе вядомых беларускіх і замежных навукоўцаў і экспертаў абярэ 6 лепшых эсэ.

Пераможцы атрымаюць…

  • 3 камплекты навушнікаў Sennheiser за 3-е месца;
  • 2 электронныя кнігі Kindle за 2-е месца;
  • планшэт iPad mini за 1-е месца.

Акрамя таго, аўтары 30 самых цікавых эсэ атрымаюць запрашэнне на трохдзённы школу, якая адбудзецца ў канцы сакавіка 2016 года, з удзелам вядомых у Беларусі і за мяжой палітолагаў, эканамістаў, сацыёлагаў, культуролагаў, спецыялістаў па міжнародных адносінах і праве.

Дэдлайн — 21 лютага (13:00).

Вынікі конкурсу абвесцяць 1 сакавіка 2016.

Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце, калі ласка, на адрас liberalclub2008@gmail.com.

Асочваць абнаўленне інфармацыі можна на старонках у ВК альбо ФБ.