Пачынаецца прыём заявак на першы сёлетні Startup Weekend
- 15.03.2016
- Іншае

- аўтары ідэй
- Мінск
- 14 траўня 2016
- беларуская, руская
- 14.05.2016
- startupbelarus.by
14 траўня адбудзецца першы ў гэтым годзе Startup Weekend, арганізаваны рэспубліканскім цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва “Стартап тэхналогіі”.
Startup Weekend – гэта мерапрыемства, на якім будуць прадстаўлены стартапы са сферы высокіх тэхналогій. На адной пляцоўцы збярэцца больш за 300 удзельнікаў: аўтары стартап-праектаў, прадпрымальнікі, прыватныя інвестары, прадстаўнікі інвестыцыных банкаў, карпарацый, гандлёвых сетак, дзяржаўных органаў.
Мэта мерапрыемства – прадставіць прастору па стварэнні і прасоўванні новых ідэяў, карысных сувязяў і экспертызы. Праекты высокага ўзроўню атрымаюць шанец знайсці інвестыцыі. Пераможцы конкурсу атрымаюць высокатэхналагічныя падарункі.
Мерапрыемства будзе складацца з:
- майстар-класаў па тэматыках;
- панэльных дыскусій на тэму прыцягнення інвестыцый у стартап;
- выступаў аўтараў па тэматыках Mobile App Startups, Hardware Startups і Game & Internet Startups;
- нэтворкінгу з вядомымі бізнэсменамі ды інвестарамі.
Як падацца
Калі вы маеце пакуль нерэалізаваную ідэю ці жадаеце распавесці пра сябе і свой праект на ўсю краіну, падавайце заяўку на ўдзел па спасылцы. Рэгістрацыя абавязковая.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.