Падарожжа твайго жыцця па ўсім свеце

Праграма YourBestLife – магчымасць на працягу 6 месяцаў падарожнічаць па свеце бясплатна з камандай іншых удзельнікаў_ц, змяняючы свет да лепшага.

Мэта праграмы заключаецца ў тым, каб актыўныя і ініцыятыўныя ўдзельнікі_цы з усяго свету “жылі сваім лепшым жыццём” вучыцца і вучыць, распаўсюджваць прагрэсіўныя ідэі, ствараць праекты і натхняць іншых сваімі дзеяннямі.

Задачы ўдзельнікаў_ц падчас праекта:

  • Personality Report: пісаць справаздачы пра глыбокія змены, якія адбываюцца падчас падарожжа, апісваць цікавыя ўражанні, разважаць, абменьвацца ідэямі.
  • Webinars: жыць у Інтэрнэце для гледачоў з усяго свету, дзяліцца ідэямі і атрымліваць веды.
  • Make the Difference: супрацоўнічаць з мясцовымі няўрадавымі арганізацыямі, прадпрымальнікамі, дабрачыннымі арганізацыямі, каб дапамагчы распрацоўваць праекты і фінансаваць ініцыятывы.
  • Training Programs: арганізоўваць семінары і трэнінгі ў розных кутках свету.
  • World Adventures: паспрабаваць падарожжа, якое здараецца раз у жыцці, з камандай іншых удзельнікаў_ц.

Крытэры адбору:

  • Узрост: 18-35
  • Добрыя камунікатыўныя навыкі
  • Жаданне змяніць свет да лепшага
  • Здольнасць распавядаць / пісаць гісторыі ці дзяліцца сваім вопытам, ведамі па-іншаму
  • Любоў да прыгод
  • Англійская – intermediate

Фінансавыя ўмовы: удзел у праграме бясплатны, неабходна заплаціць 19 USD за падачу заяўкі (частка гэтай суму пойдзе на падтрымку сацыяльных праектаў).  Арганізатары аплачваюць усе выдаткі цягам падарожжа, а таксама прапаноўваюць штомесяцовую стыпендыю 1500 USD.

Пераможцы будуць абвешчаныя ў снежні 2019 года.

Калі: люты – ліпень 2020

Дзе: 10 краінаў свету

Дэдлайн: 31 кастрычніка 2019

Больш інфармацыі і падача заяўкі тут.