Падарожжа з канцэртам у Германію

Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD ладзіць канцэртнае падарожжа для замежных студэнтаў.

Да ўдзелу ў новай праграме запрашаюцца навучэнцы музычных акадэмій і кансерваторый. Групы ад 5 да 50 чалавек разам з выкладчыкам мусяць падаць заяўку на партале DAAD.

Удзельнікаў праграмы чакае:

  • правядзенне канцэртаў з нямецкімі партнёрамі;
  • сустрэчы са студэнтамі, музыкамі, навукоўцамі;
  • знаёмства з культурным і палітычным жыццём Нямеччыны.

Фінансавыя ўмовы:

DAAD аплочвае выдаткі на дарогу і пражыванне. Дадаткова ўдзельнікі атрымоўваюць 50 еўра кожны дзень.

Выкладчык, які суправаджае групу, мусіць падаць заяўку не пазней за тры месяцы да запланаванага падарожжа. Падрабязную інфармацыю і дакументы, якія трэба запоўніць, можна адшукаць туттут і тут (па-ангельску).