Падрыхтоўка да паступлення ў вну ЗША

Education USA запрашае студэнтаў, якія плануюць паступаць у 2018 або 2019 на праграмы магістратуры/дактарантуры ва ўніверсітэты ЗША, прыняць удзел у праграме Graduate Study Cohort.

Калі: верасень 2017 года – люты 2018 года.
Дзе: анлайн-прастора + некалькі сустрэч у Мінску.

Graduate Study Cohort – гэта праграма, мэта якой – падрыхтаваць студэнтаў з Беларусі да паступлення ў каледжы ды ўніверсітэты ЗША. Увага: удзел у гэтай праграме з’яўляецца абавязковым для тых, хто будзе падавацца на праграму Opportunity у лютым 2018.

Праграма

А пачатку кожнага месяца ўдзельнікі будуць атрымоўваюць графік вучэбных мерапрыемств на месяц наперад. Форма заняткаў: анлайн-сустрэчы, вэбінары, самастойныя заданні, 2-4 сустрэчы ў Мінску.

Тэмы: знаёмства з сістэмамі магістратуры і дактарантуры ў ЗША, патрабаванні да дакументаў, тэхналогіі пошуку праграм і атрымання фінансавання.

Выкладчыкі: супрацоўнікі цэнтра EducationUSA, удзельнікі і выпускнікі праграмы Opportunity, студэнты з Беларусі якія вывучаліся ў ЗША.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • скончаная вышэйшая адукацыя да 2018 года;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • матывацыя да навучання ў ЗША.

Дэдлайн падачы заяўкі – 3 верасня 2017 года. Адказ будзе дасланы 5 верасня. 9 верасня – першая сустрэча ў Мінску.