З 13 па 16 снежня фэст дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus зноў выходзіць на вялікі экран пад слоганам “Стаяць на сваім”. У плане паказаць 16 стужак: аб фэйках у СМІ і рэсацыялізацыі асуджаных да стаўлення грамадства да людзей з сіндромам хранічнай стомленасці.

Праграма вельмі насычаная і да фэсту едуць госці: грамадскі дзеяч, дысыдэнт, заснавальнік і галоўны рэдактар «Gazeta Wyborzca» Адам Міхнік і ірландскі драматург, пісьменнік Лоурэнс МаккКэўн

Падтрымаць праект можна тут.

Болей падрабязная праграма фэсту на сайце.

Кожны год фэст знаходзіць сваіх гледачоў і толькі з дапамогай вашай падтрымкі гэта робіцца магчымым.