Падтрымка для даследчыкаў у Румыніі

New Europe College, інстытут перадавых даследаванняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук у Бухарэсце, Румынія, прапануе падтрымку па праграме Pontica Magna.

Кандыдаты могуць падавацца з праектамі па любой тэме на 1 акадэмічны год (1 альбо 2 семестры). Чакаецца, што стыпендыяты будуць браць удзел у штотыднёвых семінарах уінстытуце разам з румынскімі і замежнымі студэнтамі, а таксама ў іншых навуковых падзеях, арганізаваных NEC.

Працоўныя мовы універсітэту – ангельская, французская і нямецкая. Абавязкова добрае валоданне ангельскай мовай.

Для каго: маладыя даследчыкі (якія атрымліваюць альбо маюць доктарскую ступень), медыя-прафесіяналы, пісьменнікі і мастакі

Падтрымка: штомесяцовая стыпендыя 750 EUR, пакрыццё выдаткаў на даезд і пражыванне. Пад час знаходжання ў Бухарэсце сыпендыятам пакрываецца адна міжнародная даследчая паездка.

Калі: 2018-2019 навучальны год

Дэдлайн: 7 снежня 2017

Падрабязнасці і формы дакументаў заяўкі знаходзяцца тут.