Падтрымка ініцыятывам ад “Грамадзянскай Беларусі”

Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” ладзіць чарговы  конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку пачынаючым ініцыятывам і прапануе досвед і практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.

Як працуе падтрымка:

  1. Дыягностыка. Вызначэнне моцных і слабых бакоў групы/ініцыятывы;
  2. Індывідуальны план. Кожная група распрацоўвае з дапамогай трэнераў свой ​​індывідуальны план працы/развіцця на пэўны перыяд . Такі план можа ўключаць у сябе серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфэктыўнай дзейнасці (трэнінгі , семінары , кансультацыі);
  3. Рэалізацыя міні-праекта;
  4. Стажыроўкі ў Чэхіі. Для найбольш а1ктыўных і паспяховых удзельнікаў праекта магчыма наведванне Чэхіі для сустрэчаў з чэшскімі калегамі, знаёмства з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі і іх вопытам працы.
  5. Семінар па фандрайзінгу.

Грамадзянская Беларусь не ставіць сабе мэтай толькі фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтным з’яўляецца прафесійны рост ініцыятыў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.

Магчымасць адкрыта для ініцыятываў з любой грамадзянскай сферы і рэгіёну Беларусі.

Хто не можа стаць удзельнікам праграмы:

  • Спартыўныя аб’яднанні;
  • Актыўныя палітыкі;
  • Людзі ці групы, галоўнай задачай якіх з’яўляецца распаўсюджванне рэлігіі;
  • Удзельнікі падобных праграм, якія рэалізуюцца паралельна з нашай праграмай ці  ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.

У абгрунтаваных выпадках могуць быць зробленыя выключэнні .

Зацікаўленым у супрацы трэба запоўніць анкету да 9 верасня 2018 года.

З пытаннямі можна звяртацца на адрас info@civicbelarus.eu.