Падтрымка ініцыятыў і арганізацый-пачаткоўцаў

Вы маладая ініцыятыва/арганізацыя і жадаеце змяніць гэты свет, краіну ці хаця б сваю малую радзіму? А можа ў вас ёсць ідэя, аднадумцы ці гарачы запал?

Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” аб’яўляе чарговы конкурс на доўгатэрміновую ментарскую падтрымку для пачынаючых грамадскіх ініцыятыў/арганізацый. Мы прапануем вопыт і практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.

Як мы працуем:

  1. Дыягностыка. Вызначэнне моцных і слабых бакоў Вашай ініцыятывы/арганізацыі (а таксама як пераадолець слабыя моманты ў вашай працы і якім чынам больш эфектыўна выкарыстоўваць моцныя).
  2. Індывідуальны план. Кожная група распрацуе з нашай дапамогай свой індывідуальны план працы/развіцця на пэўны перыяд. Такі план можа ўключаць у сябе серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы/арганізацыі і павышэння яе эфектыўнай дзейнасці (трэнінгі, семінары, кансультацыі).
  3. Стажыроўкі ў Чэхіі. Для найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў праекта магчыма наведванне Чэхіі для сустрэч са сваімі чэшскімі калегамі, знаёмства з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі і іх вопытам працы.
  4. Семінары па фандрайзінгу і іншых цікавых для вас тэмах.
  5. Рэалізацыя міні – праекта да 4000 USD. Мы не проста вучым як працаваць, але і актыўна дапамагаем лепшым ініцыятывам/арганізацыям гэтага дамагчыся.

Мы адкрытыя да ініцыятыў/арганізацый з усіх грамадскіх сфер і ўсіх рэгіёнаў Беларусі (культуры, экалогіі, сацыяльнай, урбаністыкі, гендарара і інш.).

Больш iнфармацыi пра праграму можна знайсцi па спасылцы.

“Грамадзянская Беларусь” не ставіць сабе мэтай толькі фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтным з’яўляецца прафесійны рост ініцыятыў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.

Калі вы зацікаўлены ў супрацоўніцтве, то запаўняйце анкету  да 23:59 10 сакавіка 2019 года.

Па ўсіх пытаннях на адрас: info@civicbelarus.eu