Падтрымка на стварэнне медыя-прадукту ад Open Media Hub

Open Media Hub запускае пошук TV і анлайн-журналістаў з краін Еўрапейскага Суседства (у тым ліку Беларусь), зацікаўленых у падтрымцы вытворчасці медыя-прадуктаў, звязаных з Еўрапейскім саюзам і яго адносінамі з краінамі Суседства.

Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, медыя-прафесіяналы атрымаюць карысць ад практычнага суправаджэння па якаснай вытворчасці і распазсюджванню кантэнта. Агулам праграма накіраваная на падвышэнне дасведчаннасці грамадскасці пра дзеянні і уплыў Еўрапейскай палітыкі Суседства і ўзмацненне цікаўнасці унутранай і мясцовай аудыторыі да еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Open Media Hub можа падтрымаць выдаткі на стварэнне медыя-гісторыі (серыі альбо адзіночнай) ў памеры 7000 еўра максімум, якія павінны быць поўнасцю апраўданыя і могуць уключаць аплату наступных пазіцый:

  • пераклад і стварэнне субтытраў існуючых гісторый на вашу мову
  • стварэнне арыгінальнай графікі
  • выкарыстанне студыі
  • музыкальнае суправаджэнне
  • рэдактура/рэндэрынг
  • вядучыя і каманда

Хто можа падавацца:

  • навіновыя арганізацыя (TV -станцыі, анлайнавыя навіновыя кампаніі)
  • журналісцкія арганізацыі (асацыяцыі, фундацыі)
  • кампаніі-вытворцы аудыа-візуальнай прадукцыі
  • журналісты, якія выступаюць ад імя любой з вышназваных арганізацый
  • журналісты-фрылансеры з лістом ад дасылаючай кампаніі

Выключэнне: Open Media Hub можа прыняць заяўкі ад індывідуальных журналістаў альбо тэлевізійных прадзюсараў без юрыдычнай падтрымкі альбо адабрэння, блогераў, влогераў і грамадзянскіх журналістаў, калі яны дэманструюць значны ахоп аўдыторыі на сваіх платформах.

Дэдлайн падачы гісторый – 16 верасня 2018 (21H CET), 18 студзеня 2019 (21H CET). Форма заяўкі па-руску і па-ангельску. Абраныя кандыдаты таксама абавязуюцца прадставіць неабходныя дакументы. 

Падрабязнасці пра конкурс чытайце на афіцыйным сайце.