Падтрымка вашай грамадскай кампаніі

Грамадскія кампаніі як спосаб вырашэння праблем у грамадстве

Чэская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” запрашае да ўдзелу ў праграме ініцыятывы і арганізацыі, якім цікавы інструмент грамадскіх кампаній для вырашэння або выяўлення праблем у супольнасці.

Грамадская кампанія – гэта рэгулярная дзейнасць, накіраваная на прадстаўніцтва і абарону правоў і інтарэсаў пэўнай сацыяльнай групы або тэмы, прасоўванне грамадскіх інтарэсаў у органах улады.

Праграма ўключае ў сябе супрацоўніцтва і падтрымку з боку Грамадзянскай Беларусі: кансультацыі, семінары, экспертная падтрымка, адукацыйны візіт у Чэхію для паспяховай рэалізацыі кампаніяў. Падчас праграмы ўдзельнікі_цы будуць навучацца ўсім галоўным навыкам, якія ім неабходныя для якаснай рэалізацыі кампаніяў (планаванне, арганізацыя мерапрыемстваў, фандрайзінг, PR, SMM, праца са СМІ, праца з мэтавай аўдыторыяй) з удзелам вядомых чэшскіх і беларускіх экспертаў_к.

У рамках рэалізацыі праграмы удзельнікі_цы будуць распрацоўваць планы і праекты сваіх кампаній, якія будуць падтрыманыя. Максімальная сума праекта 5000 USD з тэрмінам рэалізацыі да канца 2020 года.

Праграма арганізаваная для недзяржаўных арганізацый або ініцыятыўных груп – таму для ўдзелу ў праграме неабходна мець каманду, якая здольная рэалізоўваць грамадскую кампанію па заканчэнні навучання.

Калі вас зацікавіла наша прапанова, калі ласка, запоўніце анлайн анкету да 17 лютага 2019 года.

Адбор будзе двухраўндавы – на аснове запоўненых анкет і на аснове асабістых сустрэч з ініцыятывамі. Вынікі першага раўнду будуць абвешчаныя 1 сакавіка 2019.

Калі ў вас ёсць пытанні, калі ласка, пішыце на: campaigns@civicbelarus.eu