Падтрымка жаночага прадпрымальніцтва: трэнінг у Грузіі

Молдзевых работнікаў запрашаюць на навучальны трэнінг па жаночым прадпрымальніцтве.

Калі: 29 верасня – 4 кастрычніка 2019.
Дзе: Тбілісі, Грузія.

Удзельнікі абмяркуюць праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў прадпрымальніцкай кар’еры, а таксама даведаюцца, як моладзевыя работнікі у супрацоўніцтве з іншымі суб’ектамі прадпрымальніцкай экасістэмы могуць дапамагчы жанчынам-прадпрымальнікам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • працаваць з моладдзю;
  • досвед альбо зацікаўленасць у падтрымцы прадпрымальніцтва;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак залежыць ад краіны – трэба камунікаваць з рэгіянальным прадстаўніцтвам. Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў на пражыванне, харчаванне ды транспарт.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 ліпеня 2019.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.