Падвысіць узровень з Professional Fellows Program

Амерыканскі савет распачаў прыём заявак на Professional Fellows Program.

Калі: 10 кастрычніка – 17 лістапада 2017 года.
Дзе: ЗША.

Праграма РFP дае магчымасць спецыялістам з Беларусі падвысіць узровень прафесійнага развіцця i прайсці стажыроўку ў арганізацыях ЗША, звязаных з развіццём інавацый і/ці прадпрымальніцтва.

Праграма скіравана на спецыялістаў ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў, занятых у інфраструктуры падтрымкі інавацый ці прадпрымальніцтва (бізнэс-інкубатары, тэхнапаркі, інстытуты развіцця, акселератары, венчурныя фонды, тэрытарыяльныя інавацыйныя кластары, інавацыйныя аддзелы ВНУ і г.д.).

Іншыя патрабаванні:

  • скончаная ступень адукацыі (мінімум бакалаўрыят);
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • мець досвед працы ў публічнай сферы альбо некамерцыйнай арганізацыі;
  • дэманстраваць лідарскія якасці.

Падаць заяўку можна анлайн.

Дэдлайн падачы заявак – 7 красавіка 2017 года.

Больш падрабязнасцей – тут.