Падыход, заснаваны на правах чалавека: трэнінг

БМНС “РАДА”, сумесна з Еўрапейскім Моладзевым Форумам, запрашаюць на трэнінг “Падыход, заснаваны на правах чалавека”.

Калі: 21-22 красавіка 2018 года.
Дзе: Мінск.

У межах трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца:

  • што такое падыход, заснаваны на правах чалавека (ППЧ);
  • якія змены адбываюцца, калі арганізацыя прымае рашэнне пра яго прымяненне;
  • у чым каштоўнасць ППЧ для моладзевых арганізацый?

Трэнерка: Марыя Пантэліч — сяброўка пулу трэнераў Еўрапейскага Моладзевага Форума.

Для каго: 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый. Сяброўскія арганізацыі БНМС “РАДА” пры адборы заявак маюць прыярытэт.

Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, руская.

Удзел у трэнігу бясплатны, але патрабуе запаўнення анкеты.

Дэдлайн падачы заякі – 11 красавіка 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.