Падыскутаваць пра ідэнтычнасць

Што i чаму змянілася ў адносінах грамадства і дзяржавы да пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці?
Пытанні, звязаныя з нацыянальнай ідэнтычнасцю, у апошнія гады ўсё болей актуалізуюцца з беларускім грамадстве і дзяржаве. На ўсіх узроўнях адбываецца актывізацыя дыскусій і пераасэнсавання, як адносна нацыянальнага гераічнага пантэона (перазахаванне парэшткаў Каліноўскага, усталяванне помнікаў Касцюшку ў Швейцарыі і Беларусі), гэтак і нацыянальнай гісторыі агулам (грамадская кампанія па святкаванні стагоддзя Беларускай народнай рэспублікі #БНР100, выданне афіцыйнага падручніка  “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”).
Асаблівую важнасць мае тэма статусу і выкарыстання беларускай мовы. Перапіс насельніцтва, які адбываецца наўпрост цяпер, зафіксуе ў статыстыцы сённяшні стан на дзесяцігоддзе наперад.
• Што змянілася ў адносінах грамадства і дзяржавы да пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці за апошнія гады?
• Як пераасэнсаванне нацыянальнай гісторыі і нацыянальных герояў здольнае згуртаваць нацыю, а не ўмацаваць грамадскі падзел?
• Ці трэба шчыра адказваць перапісчыкам адносна роднай мовы і ці варта баяцца шокавага выніку перапісу?
ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб” запрашае абмеркаваць гэтыя і іншыя тэмы на інтэрактыўнай дыскусіі з удзелам запрошаных спікераў:
Ніна Шыдлоўская– старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Аляксандр Пашкевіч – шэф-рэдактар “Arche”, кандыдат гістарычных навук.
Пётр Рудкоўскі – дырэктар Беларускага інстытута стратэгіченых даследаванняў (BISS), канкандыдат гуманітарных навук
Павел Белавус – прадпрымальнік, заснавальнік крамы Symbal.by і “Арт-Сядзібы”.
Максім Гаруноў– расійскі філосаф, сувядучы праграмы пра беларускую нацыянальную ідэю на “Еўрарадыё”.
Ігар Случак – прадстаўнік ініцыятывы “Умовы для мовы”, магістар права.
Уступны выступ і мадэрацыя:
Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, сябра Рады ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”.
Калi: 30 кастрычнiка (cерада), 19.00-21.00
Дзе: Crowne Plaza Minsk Hotel (Кiрава, 13).
Праграма: 
19.00 – 19.10 Уступны выступ
19.10 – 20.15 Выступы спікераў
20.15 – 21.00 Агульная дыскусія
21.00  Кава-постскрыптум
Уваход вольны!