Паглыбіцца ў правы чалавека ў Беларусі і Літве

Рада адукацыйна-асветніцкай праграмы “Беларуская праваабарончая школа” абвяшчае конкурс на ўдзел  у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека ў Беларусі і Літве. Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў прафесійнай і грамадскай сферах.

Для каго? Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца кандыдаты/кі з Беларусі, якія маюць базавыя веды ў галіне правоў чалавека (выпускнікі/цы школ, семінараў і трэнінгаў праваабарончай накіраванасці), зацікаўленыя ў пашырэнні кампетэнцый у дадзенай сферы.
Узрост: 18-39 гадоў (пры наяўнасці высокай матывацыі, выдатнага эсэ і рэкамендацый,  узроставыя межы могуць быць пашырыныя па рашэнні арганізатараў праграмы).

Фармат курса

Курс разлічаны на 5 месяцаў і складаецца з 4 тэматычных сесій (семінараў), якія будуць праходзіць на працягу жніўня-снежня 2019 года. Працягласць кожнай сесіі – 3 поўныя дні (пятніца-субота-нядзеля).

Кожная сесія будзе складацца з тэарэтычных і практычных заняткаў, тэматычных дыскусій. Паміж сесіямі прадугледжана выкананне хатніх заданняў, якія будуць тэставацца і ацэньвацца экспертамі.

Ад удзельнікаў будзе патрабавацца прысутнасць на ўсіх сесіях і выкананне хатніх заданняў, у сувязі з чым арганізатары просяць прэтэндэнтаў уважліва прааналізаваць і ацаніць свае магчымасці паўнавартаснага ўдзелу ў праграме (з улікам навучання, працы, сямейнага становішча і г.д.).

Першая сесія адбудзецца ў перыяд з 30 жніўня па 1 верасня 2019 года.

Як падацца? Для ўдзелу ў конкрсе прэтэндэнт/ка павінны запоўніць рэгістрацыйную форму, а таксама напісаць невялікае эсэ на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі (аб’ёмам не менш за 2500 знакаў з прабеламі, прыкладна каля 1 старонкі фармата А4).

Дэдлайн: 20 жніўня 2019 года ўключна  (заяўкі, дасланыя пазней, разглядацца не будуць).