Палітычныя тэхналогіі: лекцыя ў Лятучым

Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю Аксаны Шэлест “Грамадска-палітычная камунікацыя ў Беларусі: што мы можам супрацьпаставіць паліттэхналогіям трэцяга пакалення?“.

Лёгкасць, з якой сучасныя паліттэхнолагі кіруюць грамадскай свядомасцю, здаецца амаль неверагоднай – з улікам адсутнасці «жалезнага заслону», адкрытасці доступу да інфармацыі пра падзеі ў краіне і ў свеце, наяўнасці груп і супольнасцяў, якія нясуць на сабе палітычную і цывілізацыйную альтэрнатыву ўсталяванаму парадку.

  • Якія элементы механізму функцыянавання медыя-прасторы дазваляюць рэалізоўваць такое кіраванне?
  • Як прынцыпы арганізацыі камунікацыі, заснаванай на чыстых і светлых ідэалах правоў чалавека, талерантнасці і мультыкультуралізму, становяцца інструментам у справе ўмацавання аўтарытарных рэжымаў?
  • Якім чынам пабудаваная грамадска-палітычная камунікацыя ў Беларусі і ці можам мы нешта змяніць у гэтым механізме так, каб вырвацца з кола ўзнаўлення устаноўленых правілаў гульні?

Лятучы ўніверсітэт запрашае разважаць над гэтымі пытаннямі разам з сацыёлагам, метадолагам Аксанай Шэлест. Лекцыя адбудзецца 25 лістапада ў межах цыкла “Галоўнае пытанне”. Пачатак а 18.30.

Усіх жадаючых просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца лекцыі будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +37529 7422040.