Палітыка і пандэмія: Лекторый ECLAB

Лекторый ECLAB “Common Future” запрашае на лекцыю Міхаіла Мінакова з удзелам Вольгі Шпарагі і Аляксея Братачкіна. Лекцыя адбудзецца анлайн, 24 красавіка а 19-00.

Як змяняюцца суадносіны публічнасці, сацыяльнасці і прыватнасці ў дзяржаве, дзе на першы план выходзіць барацьба з эпідэміяй? Хто з’яўляецца легітымным удзельнікам палітычных зносін ва ўмовах эпідэмій, якія паўтараюцца? Як эпідэміі ўплываюць на палітызацыю «маўклівай большасці»? Як змяняецца прырода дзяржавы пад уплывам магчымасцяў, якія з’яўляюцца ва ўмовах глабальных карантынаў?

Палітыка — гэта узаемадзеянне дзеля вышэйшай выгоды. У гэтым арыстоцелеўскім вызначэнні палітыкі ўпор зроблены на камунікацыйным аспекце ў прыняцці рашэнняў, вызначэнні легітымных удзельнікаў палітычнага працэсу, ідэалагічнай барацьбы і звышідэалагічнай салідарнасці, а таксама арыенціраў удзелу ў палітыке. Прымаючы гэтае азначэнне за аснову, Міхаіл Мінакоў паспрабуе разгледзець, як вяртанне біяпалітыкі мяняе ўяўленне пра агульнае дабро. 

Удзельнікі і ўдзельніцы:

Міхаіл Мінакоў — палітычны філосаф, кіраўнік украінскай праграмы Інстытута Кенана, галоўны рэдактар ​​часопіса Ideology and Politics і платформы Koine.Communitу.

Вольга Шпарага — філосафка, кандыдатка філасофскіх навук, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» ў ECLAB. Аўтарка манаграфій «Супольнасць-пасля-Халакоста: на шляху да грамадства інклюзіі» (Мінск, ECLAB-Books, 2018) і «Абуджэнне палітычнага жыцця: эсэ пра філасофію публічнасці» (Вільня: ЕГУ, 2010).

Аляксей Братачкін — гісторык, кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя» ў ECLAB.

Для ўдзелу ў лекцыі і дыскусіі неабходна зарэгістравацца па спасылцы. Напярэдадні правядзення лекцыі ўдзельнікі атрымаюць спасылку і пароль для падключэння.