Паназіраць за птушкамі – у Акадэміі

Акадэмія бёрдвочынгу набірае новых слухачоў і гледачоў.

Калі: 9 снежня – 13 сакавіка 2018 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.

Заняткі будуць праходзіць па аўторках а 19:00.

Калі ў вас ужо ёсць досвед у бёрдвочынгу і вы жадаеце паглыбіць ды сістэматызаваць свае веды, то ў Акадэміі будуць радыя такім навучэнцам.

Курс складаецца з 10 тэарэтычных заняткаў, 2 заданняў у палях і шматлікіх прэзентацый.

Фінансавыя ўмовы

Кошт навучання – 186 BYN. Існуе зніжка для сябраў “Аховы птушак Бацькаўшчыны”.

Каб далучыцца да курсу, трэба запоўніць анлайн-форму.

Дэдлайн – 28 снежня 2017 года.