Панэльная дыскусія пра талерантнасць

Ці сапраўды беларускае грамадства талерантнае і чаму варта стаць больш адкрытымі? Другая панэльная дыскусія спецпраекту “Зомбі-ідэі”!

Калі: 4 траўня, 19:00-21:00.
Дзе: Культурны цэнтр Корпус, пр-т Машэрава 9, корпус 8.

Тэмай другой дыскусіі стане талерантнасць беларусаў. Ці сапраўды беларусы такія талерантныя? Што такое талерантнасць і як вызначыць мяжу паміж талерантнасцю і абыякавасцю? Як змяняюцца нашы погляды ў залежнасці ад сфераў жыцця – рэлігійнай, палітычнай, сэксуальнай? Што неабходна зрабіць, каб заява аб талерантнасці беларусаў перастала быць галаслоўнай, і ці займаецца гэтай праблемай хтосьці цяпер?

Спікеры:

  • Ірына Альхоўка, спецыялістка па пытаннях гендарнай роўнасці, абароны правоў жанчын, папярэджання сямейнага гвалту і гандлю людзьмі. Кіраўніца міжнароднай грамадскай арганізацыі “Гендарныя перспектывы” і член Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.
  • Аляксандр Аўдзевіч, грамадскі актывіст, кіраўнік Лідскага міжраённага грамадскага аб’яднання “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”.
  • Наста Лойка, сузаснавальніца і праваабаронца арганізацыі Human Constanta, магістр у галіне міжнароднага права і права Еўрапейскага саюза (ЕГУ).

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная).

Мерапрыемства падрыхтавана камандай Цэнтра новых ідэй пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Больш падрабязнасцей у facebook, vk і тут.