Папрацаваць у нямецкім парламенце наступнай вясной

365

Германскі Бундэстаг запрашае Вас сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна прыняць удзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС) на 5 месяцаў у Берліне.

Міжнародная парламенцкая стыпендыя (МПС) прадугледжана для выпускнікоў ВНУ, якія цікавяцца палітыкай, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю і маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы.

Германскі Бундэстаг, парламент Германіі, дае магчымасць маладым людзям на працягу 15 тыдняў, працуючы ў аднаго з дэпутатаў Бундэстага, пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама набыць практычны досвед у галіне парламенцкай працы.

Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай адборачнай камісіяй Германскага Бундэстага.

Стажыроўка доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2020 года.

Умовы ўдзелу

  • беларускае грамадзянства (магчыма двайное грамадзянства)
  • скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя
  • вельмі добрае веданне нямецкай мовы
  • веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі
  • узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме

Стыпендыя

  • 500 € штомесяц
  • аплата жылля
  • аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў

Адбор удзельнікаў

Удзельнікі выбіраюцца праз двухступенчаты адбор. Папярэдні адбор ажыццяўляецца Пасольствам Германіі ў Мінску. Найбольш кваліфікаваныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв’ю, якое адбудзецца восенню ці зімой 2019 года. Камісія па адбору ўдзельнікаў пры Германскім Бундэстагу ажыццяўляе канчатковы адбор кандыдатаў на падставе іх моўных, прафесійных, сацыяльных і міжкультурных кампетэнцый.

Дэдлайн: 31 ліпеня 2019

Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце Германскага Бундэстага.

Натхніцца досведам нашай чытачкі Кацярыны, якая прайшла такую стажыроўку, можна тут.