Папярэдзіць канфлікты ў Кіпры: трэнінг

New Faces шукаюць удзельнікаў на трэнінгавы курс “Educate Youth to Bridge Conflicts and Build Peace”.

Калі: 12-19 траўня 2017 года.
Дзе: Агрос, Кіпр.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, моладзевыя лідары, НДА-актывісты, школьныя настаўнікі, сацыяльныя работнікі, людзі, якія працуюць з беспрацоўнымі.

Трэнінг прысвечаны прамоўцыі негвалтоўных дзеянняў, развіццю ініцыятываў і суправаджэнню сеткі маладых работнікаў і маладых лідараў. Праект збярэ 36 маладых людзей з розных краінаў Заходняй і Ўсходняй Еўропы, а таксама з краінаў Каўказу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 гадоў;
  • мець моцную зацікаўленасць тэмай;
  • жаданне падзяліцца сваім досведам з іншымі ўдзельнікамі;
  • быць готовым працаваць на ангельскай мове;
  • быць намінаваным ад сваёй моладзевай арганізацыі.

Задачы праекту – падвысіць інфармаванасць маладых лідараў пра мэнэджмент канфліктаў праз інтэркультуральны дыялог і супрацу, папярэдзіць інтэркультуральныя канфлікты, якія базуюцца на стэрэатыпах, праз стварэнне атмасферы ўзаемапаразумення і кааперацыю паміж лідарамі з розных краінаў.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд пакрываюцца ў аб’ёме 330 еўра. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Унёсак за ўдзел – 20 еўра.

Запоўніць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 7 снежня 2017 года.