Параўнай канфлікты ў Бялградзе

Факультэт медыяў і камунікацыі ў Бялградзе запрашае на летнюю школу па вывучэнні канфліктаў.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, выпускнікі і маладыя прафесіяналы, якія спецыялізуюцца ў дадзенай галіне.

Перыяд – 27 чэрвеня – 4 ліпеня 2016 года. Лакацыя – Бялград, Сербія.

7-я летняя школа па параўнальным вывучэнні канфлiктаў забяспечвае магчымасць для студэнтаў, зацiкаўленых у вывучэннi i аналiзе грамадстваў у канфлiктнай i постканфлiктнай стадыi. Iнтэрдысцыплiнарная па сваёй сутнасцi i пабудаваная на асновах аналiзу канфлiкту i яго вырашэння, гiсторыi, фiласофii, антрапалогii, права i мiжнародных дачыненняў, летняя школа забяспечыць студэнтаў навучальным вопытам праз выкарыстанне як франтальных лекцый, так i дыскусiй, сфакусаваных на параўнальным аналiзе канфлiкту на розных стадыях.

Кошты i стыпендыi

Агульны ўнёсак за ўдзел у школе складаецца з платы за:

  • курс (доступ да ўсiх лiтаратурных матэрыялаў да i падчас працы школы, а таксама ўдзел ва ўсiх дадатковых мерапрыемствах);
  • харчаванне на кожны дзень (ланчы цягам 6цi дзён).

Такім чынам:

  • унёсак са знiжкай – 230 еўра (кандыдаты з балканскiх краiн, краiн актуальнага канфлiкту);
  • поӯны ўнёсак – 430 еўра (для ўсiх iншых удзельнiкаў).

Як атрымаць стыпендыю на кампенсацыю выдаткаў – шукайце па спасылцы.

Дэдлайн – 25 сакавіка 2016 года.