Паразважаць над глабалізаваным светам можна на кангрэсе ў Македоніі

Міжнародны кангрэс студэнтаў запрашае навучэнцаў з усяго свету паразважаць над тэмай “Стварэнне новага свету ў эпоху глабалізацыі”.

Калі: 28-29 верасня 2017 года.
Дзе: Скоп’е, Македонія.

Сёлета кангрэс ахопіць наступныя тэмы: псіхалогія, паліталогія, сацыяльныя навукі, камунікацыі, інжынерная справа, мастацтва і дызайн, права і адукацыя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам/студэнткай бакалаўрыяту, магістратуры ці аспірантуры;
  • падаць тэзісы сваіх прац / ідэі / думкі ў любой з акрэсленых галін.

Для ўдзелу ў кангрэсе неабходна запоўніць заяўку па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваць пражыванне і харчаванне. Удзельнікі мусяць толькі самастойна паклапаціцца пра даезд у Скоп’е і дадому.

Дэдлайн – 10 жніўня 2017 года.

Падрабязнасці – тут.